Усе навіны

Шумак падоўжыў кантракт з «Мяшкоў Брэст» да 2024 года

30 траўня, 11:47

Як паведамляе прэс-служба «Мяшкоў Брэст», капітан каманды Вячаслаў Шумак працягнуў кантракт з камандай да 2024 года.

Брастаўчанін з'яўляецца рэкардсменам клуба па колькасці гульняў і трэцім бамбардзірам у гісторыі. Шумак дэбютаваў у асноўным складзе «Мяшкова» 22 верасня 2006 года і правёў з тых часоў 550 афіцыйных матчаў, закінуўшы 1104 мячы!

На рахунку Шумака адзінаццаць перамог у чэмпіянаце Беларусі (2008, 2014-2023), дзесяць – у Кубку краіны (2008-2009, 2011, 2014-2018, 2020-2021), шматразова станавіўся сярэбраным (2014, 20) 2019, 2020) прызёрам SEHA-Gazprom Лігі.