Усе навіны

«Вэстманаэяр» Міскевіча стаў чэмпіёнам Ісландыі

1 чэрвеня, 00:30

«Вэстманаэяр» беларускага брамніка Паўла Міскевіча абыграў у пятым матчы фінальнай серыі «Хаўкар» (25:23, 3-2 у серыі) і стаў чэмпіёнам Ісландыі па гандболе.

У другім тайме фінальнага паядынку Міскевіч выйшаў на замену і адбіў пенальці.

Адзначым, «Вэстманаэяр» працягнуў кантракт з беларускім галкіперам на два гады.