Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «Не шкадуем аб фінальнай суперсерыі. СКА не павінна быць крыўдна, трэба быць стратэгам. БГК старэйшы, а гэта мужчынскі від спорту»

1 чэрвеня, 13:32

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў падзяліўся меркаваннем аб фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі, у якой «Мяшкоў Брэст» перамог СКА і стаў чэмпіёнам краіны 10-ы раз запар.

– Мы не шкадуем, што зрабілі такую суперсерыю – гэта прыцягвае і гледачоў, і выклікае вялікую цікавасць, і прыбірае эфект выпадковасці. Перамагае сапраўды наймацнейшы.

– СКА трошкі тут крыўдна, што ў гэтае міжсезонне іх абгулялі, быццам бы… рэгламент быў іншы…

– Вы проста не ведаеце глыбіню пытання. СКА не павінна быць крыўдна, а СКА павінна само ў сябе навучыцца і крыху быць стратэгамі. Глядзіце, у іх быў Гірык, Рудзь. Цяпер Гірык ЦСКА практычна чэмпіёнам Расіі робіць, ён з'яўляецца вядучым гульцом у лепшай камандзе Расіі. І якраз гэтых хлопцаў для СКА і не хапіла.

А ў «Мяшкоў Брэст» прыйшоў новы трэнер, завёў хлопцаў. Уся каманда адзіная, згуртаваная вельмі. Ну і трэба аддаць належнае, што брастаўчане старэйшыя па ўзросце, а гандбол – мужчынскі від спорту, – сказаў Канаплёў.