Усе навіны

Беларускі брамнік Мацкевіч застанецца ў АЕК (BySport)

2 чэрвеня, 19:12

Беларускі галкіпер Іван Мацкевіч вырашыў правесці ў АЕК наступны сезон. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал BySport.

Клуб з Афінаў стаў чэмпіёнам Грэцыі, а Мацкевіч стаў MVP фінальнай серыі з «Алімпіякасам».

Кантракт Мацкевіча з АЕК разлічаны да канца сезона-2023/24. Але сам спартовец раней не выключаў, што можа змяніць прапіску пасля заканчэння цяперашняй кампаніі, калі яго каманда не стане чэмпіёнам.