Усе навіны

Галоўны трэнер маладзёжных зборных Нікуленкаў: «Каралёк прыязджае на маршрутцы з Польшчы»

3 чэрвеня, 17:44

Галоўны трэнер маладзёжных зборных Беларусі Дзмітрый Нікуленкаў расказаў, як гульцы і трэнеры адрэагавалі на міжнародны бан.

«Вядома ж, мы ўсе турбаваліся, як і трэнеры, як і гульцы, у нас дастаткова шмат топавых гульцоў, якія гуляюць у самых лепшых клубах. Яны вельмі жадаюць выступаць. Я кажу пра таго ж Каралька, пра таго ж Вайлупава, шмат з імі камунікую.

Калі перапынак ідзе на гульні для зборнай, чэмпіянат Еўропы, чэмпіянат свету, але ім робіцца сумна.

Але я хачу адзначыць, заслугу гэтых хлопцаў, што яны з такім жаданнем прыязджаюць у зборную. Нібыта ў нас няма афіцыйных гульняў, але ўсё з такім вялізным нецярпеннем чакаюць вось гэтага вось выкліку далей, што прыязджаюць, і варта адзначыць іх. Я казаў, Каралёк прыязджае ў нас на маршрутцы з Польшчы. А лічыцца, не лічыцца, а ён топавы лінейны. Ён на апошняй Лізе чэмпіёнаў стаў лепшым іграком усяго турніру. Гэта значыць, варта адзначаць такія дэталі, напэўна.

Той жа Вайлупаў, з якім жаданнем прыязджаюць сюды. Гэта ўжо перамога, што мы да гэтага зрабілі вялізную працу», – сказаў Нікуленкаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.