Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «Магілёўская ратуша мала чым адрозніваецца ад пражскіх ратуш»

3 чэрвеня, 20:50

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў паразважаў пра працу спартыўных чыноўнікаў і еўрапейскай архітэктуры.

«Глядзіце, як у нас праходзяць цікава нашыя выканкамы, калі мы вывозім усіх кіраўнікоў розныя месцы.

Пабывалі зараз у Магілёве, мы маглі паказаць і нашым гандбалістам, і кіраўнікам што робіць дзяржава, што робіць прэзідэнт (маецца на ўвазе Лукашэнка, які ў 2020 годзе фальсіфікаваў выбары і сілай разагнаў мірны пратэст супраць фальсіфікацый – заўв. Tribuna.com).

Там жа прыгажосць, пачынаючы ад самога горада, як ён дагледжаны, якім прыгожым стаў. Я тут сам магіляўчанін, дакладней, з-пад Магілёва.

І тая самая ратуша, яна мала чым адрозніваецца ад праскіх ратуш. А гэта праца ніводнага дня», – сказаў Канаплёў.