Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «Расійскія каманды мацнейшыя за беларускія»

8 чэрвеня, 18:30

Кіраўнік Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў падзяліўся меркаваннем пра выступленне беларускіх каманд у SEHA-лізе.

8 чэрвеня ў фінале турніру згуляюць СКА і «Мяшкоў Брэст».

– Мы ўбачылі, што ў цэлым расійскія каманды, калі браць як яны гуляюць у вышэйшай лізе, мацнейшыя за беларускія. І толькі ў нас два беларускія клубы: СКА і БГК, якія могуць на роўных выступаць з усімі расійскімі камандамі. Астатнім трэба шмат працаваць, каб патрапіць у SEHA-лігу.

Тое, што ў фінале аказаліся дзве беларускія каманды, гэта не значыць, што расійскія клубы слабейшыя, проста так склалася і тыя, хто глядзеў гульні бачылі, што вынік вырашаў адзін-два мячы, гэта значыць барацьба была да самай апошняй секунды, – сказаў Канаплёў .