Усе навіны

Вайлупаў у складзе «Веспрэма» выйграў чэмпіянат Венгрыі

9 чэрвеня, 23:40

Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе «Веспрэма» стаў чэмпіёнам Венгрыі. У фінальнай серыі яго каманда перайграла «Пік» (31:27, лік у серыі: 2-1), а сам беларус у вырашальным матчы стаў самым дзейсным гульцом. На яго рахунку 9 мячоў.

«Веспрэм» выйграў чэмпіянат 27-ы раз у гісторыі.