Усе навіны

Экс-брамнік «Гомеля» Корсак: «Міжнароднае адхіленне не ўплывае на цікавасць да беларусаў. Калі ты прафесіянал, попыт на цябе будзе»

1 ліпеня 2023, 22:33

Экс-брамнік «Гомелю» Уладзімір Корсак, які перайшоў у грэчаскую «Монтэ Драму», падзяліўся меркаваннем пра попыт на беларускіх гандбалістаў ва ўмовах міжнароднага адхілення.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Беларускія гандбалісты даволі запатрабаваныя за мяжой. Як думаеш, ва ўмовах, калі наш гандбол аказаўся ізаляваным, попыт на нашых гульцоў паменшыўся?

– Даволі няпростае пытанне. Думаю, што гэта ніяк не ўплывае на цікавасць да нашых гульцоў. Калі ты прафесіянал сваёй справы, попыт на цябе будзе заўсёды. І гэта пацвярджаецца тым, што беларусы працягваюць з'язджаць пакараць чэмпіянаты іншых краін, – сказаў Корсак.