Усе навіны

35-гадовы гулец зборнай Чарнагорыі Лазавіч перайшоў у «Мяшкоў Брэст»

27 верасня 2023, 12:46

35-гадовы гулец зборнай Чарнагорыі Вук Лазавіч перайшоў у «Мяшкоў Брэст». Кантракт разлічаны да канца сезона.

У Еўропе выступаў за сербскія «Партызан», «Раднічкі», «Заечар», «Црвену зорку», «Ваяводзіну», македонскі «Вардар», славенскія «Кршко» і «Слован», нямецкі «Нэтэльштэт-Люббеке», румынскі «Дунэря ».

У юнацкія гады гуляў за Сербію, аднак у нацыянальную каманду не выклікаўся. З 26 гадоў прадстаўляе зборную Чарнагорыі.

Бацька гандбаліста – вядомы балканскі акцёр Даніла Лазавіч.