Мікіта Вайлупаў: «Не сачу за гульнямі беларускіх каманд, мае мэты вышэйшыя, чым у хлопцаў з нашага чэмпіянату»
Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў расказаў аб прычынах прыезду ў зборную.
– Задача – паказаць, што зборная жывая і легіянеры з задавальненнем прыязджаюць гуляць, мы стараемся паказаць сапраўднае шоу для балельшчыкаў.
Не сачу за гульнямі беларускіх каманд, мае мэты вышэйшыя, чым у хлопцаў з нашага чэмпіянату. У мяне не так шмат вольнага часу.
Сачу за працай Дзмітрыя Нікуленкава ў СКА, таму што па мне, папярэдні трэнер каманды (Ігар Папруга – Tribuna.com) нічога не прынёс камандзе.
Мне ўжо 28 гадоў, хочацца пабываць са зборнай Беларусі на турнірах найвышэйшага ўзроўню, але зараз гэта немагчыма. Быць наіўным і казаць пра тое, што мы маглі б зараз заваяваць медалі – гэта глупства, – сказаў Вайлупаў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.