Трэнер жаночай зборнай Беларусі Пяўніцкі: «Нам і зборнай Расіі надакучылі матчы адзін супраць аднаго. А міжнародныя гульні проста неабходныя»
Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі пракаментаваў таварыскія матчы з моладзевай камандай ЦСКА.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Адназначна, любыя матчы неабходныя, таму што гульнявой практыкі мала. Калі мы дамаўляліся аб гульнях з ЦСКА-2, мы нават яшчэ не ведалі, што дзяўчынкі будуць маладзейшыя. Але для гульцоў, якія выступаюць у беларускім чэмпіянаце, гэта якраз той неабходны ўзровень.
Мы рады, што каманда ЦСКА-2 прыехала да нас. Таму што, шчыра кажучы, і нам, і нацыянальнай камандзе Расіі ўжо надакучылі матчы адзін супраць аднаго. А міжнародныя гульні проста неабходны.
Асабліва яны карысныя для маладых гульцоў. У нас таксама ў гэтых паядынках гулялі маладыя спартоўкі. Шмат для каго з іх гэта былі першыя міжнародныя матчы. Толькі ўявіце, у паловы нашых гульцоў міжнародныя гульні адбыліся першы раз у жыцці, – сказаў Пяўніцкі.