Усе навіны

Дзмітрый Хмялькоў: «Разумелі, што СКА нельга аблажацца ў матчы з «Зенітам»

12 сакавіка 2024, 20:15

Гулец СКА і зборнай Беларусі Дзмітрый Хмялькоў падзяліўся меркаваннем аб двухматчавым супрацьстаянні з «Зенітам» у плэй-оф SEHA-Лігі. Па выніку серыі мінчане выйшлі ў фінал чатырох Усходняга дывізіёна.

– Зразумелая справа, што пахварэць за супернікаў прыйшло вельмі шмат заўзятараў, не ўяўляю, што адчувалі нашы брамнікі, калі ў іх за спіной гвардыя людзей, якія крычаць.

Усё роўна мы чулі і бачылі сваіх заўзятараў, святкавалі перамогу разам з імі, ім было цяжка дабрацца, але яны сарваліся і прыехалі.

Разумелі, што нам нельга аблажацца. У Мінску атрымаўся такі ж матч, як і ў Піцеры па ажыятажу, эмоцыях, барацьбе. Вельмі шмат эмоцый пакінулі на выездзе, сабраліся і дасталі гульню, – сказаў Хмялькоў.