Усе навіны

Гандбаліст СКА Нікановіч пяройдзе ў «Зеніт» (BetNews)

6 чэрвеня 2024, 09:13

Гандбаліст зборнай Беларусі Яўген Нікановіч пакіне мінскі СКА і стане гульцом расійскага «Зеніта», паведамляе BetNews.

Па выніках мінулага розыгрышу чэмпіянату Беларусі Нікановіч быў прызнаны лепшым правым крайнім. У 26 матчах ён закінуў 102 мячы.

За СКА 23-гадовы гандбаліст выступае з 2020 года. За гэты час каманда двойчы выйграла Кубак Беларусі.