Усе навіны

Беларуская гандбалістка з румынскім грамадзянствам пераходзіць з «Дунэйры» ў «Рапід»

12 сакавіка, 13:23

Беларуская левая паўсярэдняя румынскай «Дунэры» Марыя Канавал працягне кар'еру ў «Рапіде» з Бухарэста.

Кантракт са спартсменкай, якая мае таксама і румынскае грамадзянства, заключылі на наступныя два сезоны.

Канавал выступае ў румынскім чэмпіянаце з 2020 года за «Дунэры».

У «Рапіде» беларуска заменіць адыходзячую летам Штэфанію Стойку, якая пакіне каманду летам, паведамляе «Быстрый центр» са спасылкай на румынскія СМІ.

Дададзім, таксама навічком каманды стане ўраджэнка Беларусі, лінейная ЦСКА і зборнай Расіі Вікторыя Шаманоўская.