Усе навіны

Зборная Беларусі па гандболе абыграла каманду Ірана

14 сакавіка, 20:42

Зборная Беларусі па гандболе атрымала перамогу на другі дзень таварыскага турніру, які праходзіць у Іране. Каманда Юрыя Шаўцова справілася з гаспадарамі спаборніцтваў.

Іран — Беларусь — 24:30 (9:14)

Самым дзейсным гульцом сустрэчы стаў Ігар Бяляўскі. На яго рахунку 9 дакладных кідкоў. 5 атак паспяхова завяршыў Аляксандр Лукашэвіч.

Турнірнае становішча: 1.Расія - 2 ачкі (1 матч). 2.Беларусь - 2 (2). 3.Іран - 2 (2). 4.Кітай - 0 (1).