Усе навіны

Зборная Беларусі па гандболе стала пераможцам турніру ў Іране

15 сакавіка, 21:00

Зборная Беларусі па гандболе абыграла зборную Кітая (33:22) і стала пераможцам турніру ў Іране.

Тры каманды ў турніры набралі па чатыры ачкі. Усё вырашыла розніца мячоў у іх матчах. У беларусаў за кошт перамогі над іранцамі (30:24) яна роўная «+5», у іранцаў – «-2», у расіян – «-3», кітайцы занялі чацвёртае месца.