Падпісант за Лукашэнку Барбашынскі: «Спорт уцягнуты ў палітыку. Апроч яго, людзей аб'ядноўвае музыка. Радуюся, калі гучыць руская»
Намеснік старшыні БФГ, падпісант ліста за рэжым Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Барбашынскі, адказваючы на пытанне пра бан зборнай Беларусі, прызнаўся, што імкнецца слухаць выключна рускую музыку.
– Тое, што адбываецца на міжнароднай арэне, гэта несусветнае глупства. Спорт павінен быць па-за палітыкай.
– Уцягнуты.
– На жаль, ён уцягнуты ў палітыку. Што аб'ядноўвае людзей?
– Спорт.
– І?
– Сяброўства.
– Музыка. Нават артысты не могуць куды-небудзь выехаць. Але пад творы вялікіх рускіх паэтаў, музыкаў усе танчаць.
– А вы граеце?
–- Не.
– Вы слухаеце? Знатак?
– Нават гэтага не магу сказаць. Я проста радуюся, калі гучыць руская музыка. Імкнуся не слухаць замежную, – сказаў Барбашынскі.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.