Усе навіны

Андрэй Барбашынскі: «У часы вучобы ў вучылішчы Алімпійскага рэзерву ўначы спускаліся па пажарнай лесвіцы і разгружалі вагоны»

17 сакавіка, 11:23

Намеснік старшыні БФГ, падпісант ліста за рэжым Аляксандра Лукашэнкі, дырэктар вучылішча Алімпійскага рэзерву Андрэй Барбашынскі успомніў пра тое, як будучы яго навучэнцам зарабляў, разгружаючы вагоны.

– Мы спрабавалі зарабляць. Спускаліся ноччу па пажарнай лесвіцы з 4-га паверха.

– Дык вам дастаткова было на другi нагу паставіць.

– Не-не. Гэта вельмі высокая лесвіца. Нас не злавілі.

– Куды лезлі? Да гімнастак?

– Не. Мы ішлі на чыгуначны пераход, разгружалі вагоны. Было страшна ўначы спускацца.

– І колькі вас такіх было?

– Было.

– Усе гандбалісты?

– Так.

– Барацьбітаў не бралі з сабой?

– Не.

– Цудоўна, – адрэагавала супрацоўніца СТБ Юлія Сіліпніцкая.