Усе навіны

Ліга чэмпіёнаў, 1/4 фіналу: «Кельце» Каралька вылецела ад «Фюхзэ», «Нант» выбіў «Віслу» Самойла

3 красавіка, 23:45

2-3 красавіка прайшлі чвэрцьфінальныя матчы ў адказ у межах Лігі чэмпіёнаў па гандболе сярод мужчын з удзелам беларускіх гандбалістаў.

«Кельце» Арцёма Каралька згуляў унічыю ў гасцях з «Фюхзэ» (37:37). На рахунку беларуса адзін гол. «Кельце» вылецеў з турніру па суме дзвюх сустрэч - 64:70 (27:33, 37:37) «Вісла» Кірыла Самойлы саступіла «Нанту» (29:24). Беларус не патрапіў у заяўку на матч. «Вісла» таксама вылецела з турніру, лік па суме дзвюх сустрэч - 52:54 (28:25, 24:29).

2 красавіка

«Фюхзэ» – «Кельцы» – 37:37

«Магдэбург» – «Дынама» Бухарэст – 35:29

«Нант» – «Вісла» Плоцк – 29:24

3 красавіка

«ПСЖ» – «Сегед» – 25:35