Усе навіны

Сяргей Рутэнка: «Галоўныя ўмовы выступу за Славенію было захаванне пашпарта Беларусі. Славенія – другі дом»

27 сакавіка, 10:59
1

Экс-гулец зборных Беларусі і Славеніі Сяргей Рутэнка прыгадаў, як атрымліваў славенскае грамадзянства.

– Славенія – другі дом для мяне. Мне яна дала шмат што як спартсмену. Калі мне прапанавалі выступаць за іх зборную, да мяне вельмі цеплыня паставіліся, па-добраму.

Часцей за ўсё людзі гуляюць за іншыя зборныя з-за грошай. Калі мне прапанавалі, я сказаў, што падумаю.

Паразмаўляў з хлопцамі са зборнай Беларусі. Было важна, як яны паставяцца. Галоўнае, каб зразумелі. Сказалі: «Цябе ўсё роўна не выклікаюць у зборную Беларусі. Чаму не? Іншая справа, калі б ты быў бы з намі». Гэта быў адзін з фактараў, чаму я выступаў за Славенію.

Галоўная ўмова была, каб беларускі пашпарт захаваўся ў мяне. Мы нават пра грошы не размаўлялі. Праз тыдзень яны пагадзіліся на мае ўмовы, хаця па правілах я павінен быў здаць пашпарт.

Калі гуляў за Славенію, радаваўся, што ні разу ў сетцы нам не трапляліся беларусы. Але калі я вярнуўся ў зборную Беларусі, дык амаль праз цыкл мы гулялі са славенцамі.

Было складана, але я нічога з гэтым не мог зрабіць. Спадабалася, што ніякіх нэгатыўных выказванняў у Славеніі не было. Усе разумелі, што я вярнуўся дадому, – сказаў Рутэнка.

Вітаўт
Патрыёт фігаў. Мае 3 пашпарты і яшчэ выпендрываецца "патрыятычнасцю".
Адказаць
0