Усе навіны

Першы трэнер Рутэнкі Рэпкін: «Ён хацеў займацца баскетболам і барацьбой, але я яго пераканаў»

Першы трэнер Сяргея Рутэнкі Барыс Рэпкін расказаў, што экс-гандбаліст зборных Беларусі і Славеніі хацеў займацца іншымі відамі спорту.

– У Рутэнкі неяк спыталі, хто змяніў яго жыццё. Ён адказаў, што Барыс Уладзіміравіч. І гэта так. Ён хацеў займацца барацьбой, баскетболам. Але я яго пераканаў. Бывала, да 11 вечара ён займаўся. Ён тады жыў у Прывольным. Яго адвозіў на машыне. Такіх трэба шукаць і пераконваць, каб [дзіцячыя трэнеры] былі фанаты, – сказаў Рэпкін.