Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі Хадкевіч аднавіў кар'еру ў Д2 ЧБ

31-гадовы экс-гандбаліст СКА і зборнай Беларусі Аляксей Хадкевіч аднавіў выступленні

Гулец завяршыў кар'еру ў пачатку 2022 года з-за праблем са спіной.

У сакавіку 2025-га ўраджэнец Оршы быў заяўлены за каманду «МАЗ-Орша» (Д2).

Аляксей паспеў згуляць 3 матчы і закінуць 11 мячоў у рэгулярным чэмпіянаце.

Аршанцы занялі 7-е месца і 16 і 20 красавіка будуць змагацца з камандай РЦАР-МОГК у 1/4 фіналу.