Міхаліна Кучарэнка: «Пяўніцкаму не падабаецца, як я сябе паводжу, але лепш так, чым быць бесхарактарнай»
Беларуская гандбалістка БНТУ-БелАЗ Міхаліна Кучарэнка расказала пра канфлікт з галоўным трэнерам зборнай Беларусі Валерыем Пяўніцкім.
«Рознагалоссі ў нас доўжацца ўжо паўтара гады. Хапала сітуацый, калі мне быў незразумелы яго пункт гледжання. Недзе Пяўніцкаму не падабаецца, як я сябе паводжу. Не грублю, але па ходзе трэніровачнага працэсу магу не змаўчаць, калі нешта не так. На мой погляд, гэта абсалютна нармальна – у гэтым ніякага нахабства і непавагі да трэнера. Трэнер лічыць інакш. Але лепш так, а не хадзіць увесь час з апушчанай уніз галавой і быць бесхарактарнай.
Мне на збор прыехаць нескладана. Выклічце – прыеду. Але мне здаецца, з-за гэтага абстаноўка ў камандзе будзе так сабе. Буду адчуваць сябе не сваёй талерцы. Дзяўчынкам будзе незразумела, чаму я даю інтэрв'ю, у якім кажу, што больш не прыеду ў зборную, а Пяўніцкі мяне запрашае. Гэта не пойдзе на карысць атмасферы ў зборнай», – распавяла Кучарэнка.