Усе навіны

Удзельніца прарэжымнага «Марафона адзінства» Алешка выступіць перад фіналам Кубка Беларусі па гандболе

Беларуская федэрацыя гандбола паведаміла пра музычную праграму перад матчамі «фіналу чатырох» Кубка Беларусі, які адбудзецца ў Мазыры 26-27 красавіка.

У суботу на пляцоўку выйдуць «Мяшкоў Брэст» і «Машэка», пасля чаго памераюцца сіламі СКА і «Гомель». У нядзелю пройдуць гульня за трэцяе месца і ў фінал.

За гадзіну да пачатку матчаў адбудзецца канцэрт з удзелам удзельніцы прарэжымнага «Марафона адзінства» Вікторыі Алешка, дзе яна выконвала песню «Не здраджвай» на словы нявесткі Аляксандра Лукашэнкі Ганны Сялук. Пазней Алешка з гэтай кампазіцыяй выйграла конкурс дзяржТБ «Песня года».