Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «Кіраўнік IHF падрыхтаваў лісты ў МАК з пытаннем аб удзеле Беларусі ў міжнародных турнірах»

Кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў раскрыў дэталі гутаркі з прэзідэнтам міжнароднай федэрацыі гандбола Хасанам Мустафай.

– Адбылася такая добрая, добрая размова з Хасанам Мустафай, гэта прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гандбола. Ён сам мне патэлефанаваў, мы паразмаўлялі, і ёсць шэраг момантаў, пра якія, думаю, цікава будзе ведаць і гледачам, і чытачам.

Я спытаў, калі мы будзем ужо граць на еўрапейскай ці сусветнай арэне. Ён сказаў, што падрыхтаваў ліст, каб адправіць у МАК.

Я яго таксама папрасіў, каб ён дазволіў камандам Афрыкі, Блізкага Усходу гуляць з намі. А гэта тыя клубы, якія ўваходзяць таксама ў эліту сусветнага гандбола, і нам будзе цікава. Не жадае Еўропа? Мы будзем гуляць з гэтымі камандамі.

Ён таксама мне паабяцаў, што дасць адпаведнае даручэнне, напіша адпаведны ліст. Пасля спытаў, што мне трэба? Я гавару, што нічога не трэба.

Сказаў, што мы гуляем у новай арэне, літаральна недалёка ад мяжы з Украінай, у цудоўным горадзе Мазыр. І ён адказвае: «Уладзімір, а вам пакрыццё падлогавае трэба?» Пагадзіўся, што трэба, але не мне асабіста, для арэны, для маладых кіраўнікоў, якія тут мяне пра гэта таксама прасілі. Ён сказаў пісаць лісты.

Таму я думаю, што гэтая размова ў нас адбылася ад вялікіх глабальных пытанняў да прыватных, яна будзе пазітыўна вырашана ў найбліжэйшы час, – сказаў Канаплёў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.