Усе навіны

Андрэй Барбашынскі: «Пуцін перад ЧС сказаў, што 200 рускіх збілі 2000 англійскіх фанатаў. 20-гадовыя гульцы СКА збілі 35-гадовых з «Мяшкоў Брэст»

Намеснік старшыні БФГ, падпісант ліста за рэжым Аляксандра Лукашэнкі, дырэктар вучылішча Алімпійскага рэзерву Андрэй Барбашынскі падзяліўся меркаваннем аб фінале Кубка Беларусі, у якім «Мяшкоў Брэст» абыграў СКА (30:29).

– Памятаеце інтэрв'ю Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна перад чэмпіянатам свету? У ім ён сказаў, што 200 рускіх заўзятараў прыехалі ў Лондан і збілі ледзь не дзве тысячы англійскіх фанатаў.

Па выніках фіналу ў мяне таксама вымалёўваецца такая паралель: 20-гадовыя хлопцы так збілі брэсцкіх, у якіх сярэдні ўзрост каманды роўны 35 гадоў. Мне цяпер таксама цікава, як гэта магчыма?

Але вынік ёсць вынік – СКА ў чарговы раз другі, – сказаў Барбашынскі.