Андрэй Барбашынскі: «Вельмі спадзяемся на тое, што гульцы зборнай Беларусі пасля зняцця бана хутка адаптуюцца да той сітуацыі, якая ёсць»
Намеснік старшыні БФГ, падпісант ліста за рэжым Аляксандра Лукашэнкі, дырэктар вучылішча Алімпійскага рэзерву Андрэй Барбашынскі адказаў на пытанне пра магчымы допуск зборнай Беларусі да міжнародных турніраў.
– Цяпер у сувязі са зменамі ў палітычным полі кажуць і вяртанні нашых спартсменаў на міжнародную арэну. Ці пакажа беларуская зборная ўзровень, калі вернецца?
– Адна справа глядзець матчы па тэлевізары, іншая – гуляць у таварыскіх матчах, а трэцяе – трапляць на нейкі міжнародны турнір.
Раней у міжнародным рэйтынгу мы былі 10-я, а цяпер сталі 40-я. Нам давядзецца ўсё пачынаць з нуля, пераадольваць усе прыступкі.
Разумееце, каманда ствараецца не на роўным месцы, а складваецца гадамі. Мы вельмі спадзяемся на тое, што нашыя гульцы хутка адаптуюцца да той сітуацыі, якая сёння ёсць. Вялікія арэны не будуць на іх ціснуць.
У нас ёсць касцяк, які гуляе недзе за мяжой, ёсць і прадстаўнікі чэмпіянату Расіі і залатая моладзь, якая дыхае ім у спіну, – сказаў Барбашынскі.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.