Максім Баранаў: «Чаму я не магу купіць бутэлечку віна і пайсці да жонкі дадому? І няхай я буду ў нечых вачах элітным абцасам»
Гулец «Мяшкоў Брэст» Максім Баранаў патлумачыў, чаму аддае перавагу бавіць вольны час разам з жонкай, а не з камандай.
– Як гэта – быць абцасам?
– Я ведаю, колькі жонка робіць працы за маёй спіной. Не магу дазволіць сабе пакінуць яе адну. Гэта, на мой погляд, правільна.
А хто як прымае, гэта не мая справа. Так што абцас – гэта нядрэнна. Гэта гонар. Жонка для мяне – нумар адзін. Я з ёю жыву кожны дзень. Мы знайшлі вайб.
Я ведаю, што ў Светы кожная мая гульня – гэта свята. Яна бачыць, як яе муж змагаецца і выкладваецца. Яна заўжды падкрэслівае: «Бачу, як ты працуеш, як табе цяжка». Звяртае ўвагу, якім стомленым я прыходжу дадому.
Я бачу гэта. І чаму пасля гульняў павінен тады адпраўляцца адпачываць з камандай, а не да яе дадому? Не, згодзен. Ёсць значныя перамогі – напрыклад, выйгралі чэмпіянат. Тады ўсёй камандай разам з жонкамі ідзем святкаваць.
Сёння перамаглі – сёння і святкуй. Заўтра – ужо ўсё, гэта ўжо на паперцы, што было ўчора.
Бачу каманду кожны дзень, навошта мне з ёю святкаваць? Я хачу правесці дзень з тымі, хто перажывае за мяне. Чаму я не магу купіць бутэлечку віна і пайсці да жонкі дадому, а абавязаны ісці з хлопцамі некуды пасля гульні? Гэта блюзнерства, брыдка. А прыкіньце, як Свеце прыемна. І няхай я буду ў нечых вачах элітным абцасам, – сказаў Баранаў.