Усе навіны

Мікіта Вайлупаў: «У «Веспрэме» прапанавалі змяніць прапіску. Хутка стане вядома, куды я сыходжу»

29-гадовы гулец зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў патлумачыў, чаму пакідае «Веспрэм».

– Яны абвясцілі, што я пакідаю каманду пасля гэтага года. Хоць у мяне ёсць кантракт з клубам яшчэ на наступны год.

Трэнерскі штаб даў зразумець, што не бачыць мяне ў гэтым праекце, што я па нейкіх якасцях не падыходжу. І прапанавалі мне варыянт змены прапіскі – я яго прыняў.

У хуткім часе ўжо будзе афіцыйная інфармацыя, куды іду, як надоўга. Пакуль прытрымліваюся пратакола, і аб'явіць раней каманды, куды я сыходжу, не магу.

Будзе крыху некарэктна з майго боку. У хуткім часе ўсё стане вядома, – сказаў Вайлупаў.

Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што гулец падпіша кантракт з «Бенфікай» з Д1 Партугаліі.