Усе навіны

Юрый Шаўцоў: «Зборная Беларусі выязджала на турніры ў Бахрэйн і Іран. Няўжо такое было рэальна ажыцьцявіць? Усё гэта дзякуючы Канаплёву»

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў назваў заслугі кіраўніка БФГ Уладзіміра Канаплёва.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Азіраючыся на апошнія чатыры гады, дзіваюся: як жа хутка яны праляцелі, але наколькі за гэты тэрмін было шмат маштабнага зроблена.

Функцыянуе інстытут зборных, праводзяцца розныя дзіцячыя і моладзевыя турніры, з'яўляюцца новыя прафесійныя клубы, развіваецца чэмпіянат краіны.

Нашы клубы выступаюць у СЕХА-лізе, нацыянальная каманда выязджала на міжнародныя турніры ў Бахрэйн, Іран.

Аналізую ўсё гэта: няўжо такое было рэальна ажыццявіць у такі цяжкі час? Такія здзяйсненні аказаліся магчымымі дзякуючы пісьменнай працы кіраўніка Уладзіміра Канаплёва і яго зладжанай камандзе аднадумцаў, – сказаў Шаўцоў.