Трэнер «Мяшкова» Какшароў: «Асабіста мне не патрэбна матывацыя, я заўсёды матываваны. Не важна, звычайны матч або фінальны»
Галоўны трэнер «Мяшкоў Брэст» Эдуард Какшараў пракаментаваў першую перамогу ў фінальным матчы ЧБ над Мінскім СКА (32:24).
– Падвядзіце вынікі матчу, ці ўсё атрымалася?
– Стаміўся ўжо паўтараць, што мы ідзем сваёй дарогай, у нас свая праца. Пасля гульні з хлопцамі правялі сход, сказалі, што яны малайцы, спрацавалі добра. З большага ўсё атрымалася, асабліва ў першай палове гульні. Але гэта толькі першы крок. Ніхто нам у падарункавым пакаванні не прынясе чэмпіёнства. Трэба будзе змагацца.
– Супернік добра знаёмы, на працягу двух гадоў вы забіраеце перамогу, як матывуеце хлопцаў?
– Перш за ўсё я кажу: рыба гніе з галавы. Асабіста мне не патрэбна матывацыя, я заўсёды матываваны. Не важна, звычайны матч або фінальны. Патрабую ад сябе заўсёды высокай канцэнтрацый і чакаю гэтага ад сваіх гульцоў.
– У гэтым матчы ваш гулец на пятай хвіліне атрымаў выдаленне. Па справе?
– Суддзі падыходзілі і глядзелі відэа. Мне складана сказаць, ці было там нешта, ці не. Калі арбітр прыняў такое рашэнне, значыць нешта было.
– З самага пачатку вы жорстка сустрэлі «армейцаў», гэта ўстаноўка на гульню ці жаданне саміх гульцоў?
– Так павінны гуляць кожную гульню. Дакладна ведаць свае задачы і выконваць іх. Таму, я б сказаў, каманда паспрабавала выканаць устаноўку адразу і ў іх гэта атрымалася на 95%.
– На працягу 16 гадоў вы сустракаецеся са СКА. Зразумела, малады калектыў цяпер, але тым не менш адкуль чэрпаецца цікавасць у вас і ў заўзятараў у цэлым?
– На працягу нават усяго сезона гульні атрымліваліся цікавымі, дзе перамогі вырываліся на апошніх хвілінах. Таму заўзятарам гэта падабаецца. «Брэст» і СКА – гэта беларускае «класіка», дэрбі. Людзі прыходзяць, атрымліваюцца задавальненне ад гульні.
– Чаго чакаеце ад гэтай фінальнай серыі?
– Яшчэ раз паўтаруся: у нас свой шлях. Галаслоўна выказвацца не буду, наперадзе яшчэ дзве гульні. Мы змагаемся за перамогу, першы крок зроблены. Засталося зрабіць другі і трэці, – сказаў Какшараў.