Tribuna/Гандбол/Блогі/Найлепшы беларускі галеадор гэтай ЛЧ адмовіў расіянам дзеля Еўропы, закінуў «Барсе» больш за Каралька, абганяе Вайлупава

Найлепшы беларускі галеадор гэтай ЛЧ адмовіў расіянам дзеля Еўропы, закінуў «Барсе» больш за Каралька, абганяе Вайлупава

Найлепшага сябра здабыў у сувораўскай вучэльні.

Аўтар — Alex Zagorski
Найлепшы беларускі галеадор гэтай ЛЧ адмовіў расіянам дзеля Еўропы, закінуў «Барсе» больш за Каралька, абганяе Вайлупава

У гандболе, як і ў шмат якіх іншых відах спорту, беларускія каманды ўсё яшчэ знаходзіцца пад банам Міжнароднай федэрацыі і таму не маюць магчымасці выступаць у топ-спаборніцтвах, у тым ліку ў Лізе чэмпіёнаў ЕГФ.

Але беларускае прадстаўніцтва ў наймацнейшым клубным турніры свету ёсць. Гульцамі польскіх грандаў «Кельцэ» і «Віслы» з’яўляюцца добра вядомы Арцём Каралёк і Кірыл Самойла адпаведна, у венгерскім «Веспрэме» гуляе Мікіта Вайлупаў, а ў «Заграбе» – Ігар Бяляўскі.

Апошні на сёння з’яўляецца найлепшым беларускім страйкерам у Лізе чэмпіёнаў. Бяляўскі за восем матчаў накідаў 32 гола, то бок на 5 больш, чым у Вайлупава, і на 8 больш за Каралька. Вось што вядома пра плэймекера.

Дзяцінства ў сувораўскай вучэльни. Там знайшоў найлепшага сябра, які цяпер таксама ў ЛЧ

Бяляўскі нарадзіўся 12 студзеня 2002 года ў рэгіёне, які праславіўся праз 18 год дзякуючы мегахіту ад былых купалаўцаў – у Шчучыне. Гандболам пачаў займацца ў родным горадзе.

Са школы патрапіў ў мінскую Сувораўскую вучэльню, таму не дзіва, што гандбольная кар’ера аказалася звязанай з армейскім клубам – СКА-Мінск. А яшчэ падчас сувораўскага дзяцінства Бяляўскі пазнаёміўся з найлепшым сябрам, аднагодкам Кірылам Самойла, цяперашнім гульцом «Віслы», якая таксама гуляе ў ЛЧ.

– З Кірылам гутарым амаль кожны дзень. Знаёмыя ўжо гадоў дзесяць. Абодва з захаду Беларусі: ён – з Гродна, я – са Шчучына. У дзяцінстве перасякаліся на абласных спаборніцтвах, маглі перакінуцца парай фраз. Але пасябравалі ўжо ў Мінску, калі трапілі ў Сувораўскую вучэльню. Пасля жылі ў адным пакоі ў вучэльні алімпійскага рэзерву, а апошнія пару гадоў, ужо гуляючы за СКА, здымалі разам кватэру, – распавядаў Бяляўскі ў 2023 годзе.

У складзе «армейцаў» сябрукі разам перамагалі ў Кубку Беларусі-2022/23.

У тыя часы маладыя Бяляўскі і Самойла ўжо былі лідарамі мінскага клуба і часцяком разважалі пра магчымы ад'езд гандбалістаў за мяжу. Шляхі сяброў разышліся ў сярэдзіне 2023-га, калі ў траўні Самойла падпісаў кантракт з плоцкай «Віслай», а Бяляўскі застаўся ў Беларусі.

Не хацеў у Расію і марыў пра Еўропу, куды падштурхоўваў Каралёк

Пра тое, дзе б хацеў апынуцца таленавіты гулец, журналісты спраўна цікаваліся з 2022 года. Тады Бяляўскі прызнаваўся, што марыць пра Францыю: «Там прыгожыя гарады, было б цікава паездзіць па краіне. І ўзровень гандбола высокі».

Летам 2023-га плэймекер СКА стаў найлепшым маладым гульцом «Фінала чатырох» SEHA-лігі (праўда, гэта ўжо быў паваенны турнір з саслабелым складам удзельнікаў) і найлепшым гандбалістам Кубка Беларусі. У Бяляўскага зноў пачалі пытацца пра кар’ерныя перспектывы, у тым ліку пра магчымы з’езд у Расію. Гандабаліст па-ранейшаму аддаваў перавагу еўрапейскаму кірунку і, у прыватнасці, Францыі.

У адным інтэрв’ю Бяляўскі абмовіўся, што заўзее за ПСЖ і спадзяецца калісьці згуляць за клуб. Але на той час беларус быў не супраць Польшчы ці Венгрыі, аднак «толькі калі адтуль прыйдзе добрая прапанова». Адзінае месца, куды Бяляўскі не хацеў, – Германія:

«У Бундэслізе кожны матч як апошні. Я якраз не супраць матчаў, у якіх шмат барацьбы. Гэта мяне заўсёды заводзіць. Але калі рубілава адбываецца практычна ў кожнай гульні ў надзвычай насычаным графіку нямецкай лігі, то здароўя не хопіць нават у самага фізічна падрыхтаванага гульца. Атрымаць траўму і потым сядзець на лаўцы – так сабе варыянт», – разважаў Бяляўскі.

Бяляўскага на Еўропу скіроўваў і лідар зборнай Беларусі Арцём Каралёк, якога малады гулец называў аўтарытэтам.

«У нас з ім добрыя адносіны. Няма такога, што я малы, а ён старэйшы. Арцём дае шмат слушных парад. Ён таксама прыхільнік таго, каб я з'яжджаў у Еўропу. Шмат гаворым і пра жыццё, і пра гульню.

Арцём увогуле бясспрэчны аўтарытэт для моладзі. Калі Каралёк пайшоў пасля трэнінгу ў трэнавальню, то і нам трэба туды ж. Глядзіш, з якімі вагамі ён працуе, і разумееш, што ёсць куды імкнуцца», – распавядаў Бяляўскі.

Адмовіў «Зеніту» і сышоў да харвацкага гегемона

Нягледзячы на чуткі пра цікавасць да Бяляўскага з боку замежных клубаў у 2023-м, той год ён скончыў у Беларусі:

«Прапановы, калі яны і былі, да мяне не даходзілі. Нічога страшнага. Пагуляю ў СКА, стану яшчэ лепш, і добрыя прапановы, упэўнены, не прымусяць сябе чакаць», – казаў Бяляўскі.

Бягучы год плэймэйкер таксама пачынаў на Радзіме. Пакуль яго сябра Самойла рубіўся ў Лізе чэмпіёнаў супраць «Барсы» за «Віслу», Бяляўскі працягваў гуляць у беларускім чэмпіянаце, дзе па выніках сезона трапіў у сімвалічную зборную, а ў SEHA-лізе яго прызналі найлепшым гандбалістам групавога этапа Усходняга дывізіёна.

Нарэшце, у красавіку Бяляўскі падпісаў чатырохгадовы кантракт з еўрапейскім клубам. СКА ён пакінуў з багатым досведам: правёў за клуб 136 матчаў, у якіх закінуў 585 мячоў, станавіўся срэбным медалістам ЧБ і пераможцам Кубка краіны, браў срэбра і бронзу SEHA-лігі.

Новым клубам Бяляўскага стаў «Заграб» – нязменны чэмпіён Харватыі з 1992 года і адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы 1990-х (пераможца ЛЧ у 1992-1993 гадах, фіналіст турніра ў 1995-м, 1997-1999-м). У 2014–2016 гадах «Заграб» двойчы даходзіў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў ЕГФ, але з тых часоў толькі тройчы трапіў у плэй-оф спаборніцтва. У мінулым розыгрышу харваты выйшлі ў 1/8-ю, дзе саступілі французскаму «Манпелье».

Са слоў Бяляўскага, да «Заграба» яму тэлефанавалі з «Зеніта», але ён усё ж абраў еўрапейскую мару. Спартыўны дырэктар харватаў таксама быў задаволены трансферам і распавядаў, што беларус меў адразу тры прапановы з Бундэслігі, дзе, як мы ўжо ведаем, Бяляўскі гуляць не вельмі хацеў.

Трэці страйкер каманды ў ЛЧ, закінуў «Барсе» больш, чым Каралёк

Розыгрыш-2024/25 – дэбютны для Бяляўскага ў Лізе чэмпіёнаў. Тым не менш 22-гадовы плэймекер стабільна гуляе і па выніках васьмі матчаў ЛЧ з’яўляецца трэцім галеадорам каманды з 32 мячамі (42 у Лукі Кларыцы і 38 у Філіпа Главаша).

Не губляецца Бяляўскі і ў матчах з топамі. Лідарам групы «Барсе» і «Нанту» ён адгрузіў па пяць мячоў, фіналісту мінулага сезона ЛЧ «Ольбаргу» – чатыры. Для параўнання ў Каралька было па 3 мячы ў браму «блаўграны» і прадстаўніка Даніі (зрэшты, і пазіцыя лінейнага не дазваляе вызначацца вельмі ўжо часта). Свайго «аўтарытэта» Бяляўскі не перакідаў толькі ў вочным матчы «Заграба» і «Кельцэ» – адзін гол супраць чатырох у Каралька. Тая гульня скончылася перамогай палякаў 30:23.

20 лістапада чатыры мячы Бяляўскага дапамаглі «Заграбу» атрымаць важную перамогу над «Магдэбургам» – 22:18. Але з вынікамі ў харватаў усё роўна кепска: апошняе, восьмае, месца ў групе B з чатырма пунктамі за восем гульняў.

У той жа час «Кельцэ» Каралька ідзе ў зоне плэй-оф на пятым радку (6 пунктаў). У групе «А» лідарства трымае «Веспрэм» Вайлупава, а вось «Вісла» Самойлы таксама апошняя.

Найлепшы сябра Бяляўскага ў бягучым сезоне ЛЧ не правёў ні гульні – 8 верасня стала вядома, што Самойла атрымаў пашкоджанне, быў прааперыраваны і дагэтуль аднаўляецца.

Лічыць, што, каб не бан, зборная займала б высокія месцы

Бяляўскі таксама з'яўляецца гульцом зборнай Беларусі, але на буйных спаборніцтвах згуляць не паспеў праз тое самае міжнароднае адхіленне за вайну.

Сам гандбаліст лічыць, што зборная магла б займаць высокія месцы ў топ-спаборніцтвах:

– Маглі б прэтэндаваць на топ-8 еўрапейскіх турніраў. Таму што ў сувязі з нядопускам усё роўна рэгулярна праходзяць зборы, усе прыязджаюць з вялізным жаданнем, – казаў Бяляўскі ў траўні.

Цікава канешне, адкуль узяцца такім поспехам. На тым жа Еўра за шэсць спроб вышэй за дзясятае месца ўдалося прарвацца толькі аднойчы і тое 30 гадоў таму – у 1994-м беларусы былі восьмымі.

Ва ўмовах адхілення Бяляўскі ў складзе зборнай Беларусі гуляе ў звыклых турнірах супраць расіян. Пра адно з такіх спаборніцтваў нядаўна пісала «Трыбуна».

Іншыя пасты карыстальніка

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Усе пасты