Tribuna/Гандбол/Блогі/Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа

Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа

Герд Буцэк супраць «дыктатара».

Аўтар — Alex Zagorski
2
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа

5 красавіка з Германіі прыляцела нечаканая навіна. Мясцовая гандбольная федэрацыя абвясціла пра намер высунуць у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі гандбола (IHF) 66-гадовага Герда Буцэка. Гэта вядомая ў Беларусі асоба: у 90-я быў віцэ-прэзідэнтам у Беларускай федэрацыі гандболу, а яшчэ дапамагаў у футболе прадпрымальніку Яўгену Хвастовічу прадаваць гульцоў мінскага «Дынама» ў Еўропу.

Вось чым займаўся Буцэк пасля Беларусі і якія ў яго шанцы перамагчы Хасана Мустафу, які кіруе гандболам чвэрць стагоддзя (і чамусьці яго называюць дыктатарам).

«Заходні» немец вучыўся ў Маскве, у Беларусі абараніў кандыдацкую

Герд Буцэк нарадзіўся ў горадзе Золінген, які падчас падзелу Германіі на прасавецкую ГДР і празаходнюю ФРГ знаходзіўся на тэрыторыі апошняй.

Нягледзячы на халодную вайну і канфрантацыю паміж ГДР і ФРГ, вышэйшую адукацыю будучы гандбольны функцыянер атрымліваў у СССР, куды трапіў па партнёрскай праграме. У адным з маскоўскіх ВНУ Буцэк вывучаў матэматыку і рускую мову, якой цяпер добра валодае. Пазней немец абараніў кандыдацкую ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (цяперашні БДУФК).

Менеджарам у гандболе стаў праз выпадковую сустрэчу ў рэстаране

У 1983 годзе Буцэк пачаў актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі матчаў зборнай СССР на тэрыторыі «варожай» ФРГ – спачатку быў проста перакладчыкам, але паступова роля станавілася больш значнай. Напрыклад, давялося шукаць спонсараў.

Патрапіць у гандбол дапамог выпадак, які адбыўся за год да таго. Неяк Буцэк зайшоў у рэстаран, дзе любіў выпіць кавы, а там святкавала сваю першую ў гісторыі перамогу ў гандбольным чэмпіянаце свету зборная СССР. Немец падышоў павіншаваць чэмпіёнаў, а тыя запрасілі за стол. Нападпітку новага знаёмага паклікалі на трэнінг наступнай раніцай, але што той прыйдзе, наўрад ці нехта чакаў, а Буцэк прыйшоў:

– І аказаўся адзіным, хто ў той дзень прыйшоў у залу, – успамінаў немец.

У наступным годзе ў зборнай не былі супраць, каб ім у арганізацыйных справах дапамагаў Буцэк, няхай ён і не меў ніякай афіцыйнай пасады.

Дапамагаў беларускім гандбалістам з'язджаць у Еўропу

Пад скон СССР Буцэк заснаваў агенцтва, якое займалася ўладкаваннем гандбалістаў з постсавецкай прасторы за мяжой. Пераважна – у Германіі. Сярод кліентаў былі і прадстаўнікі зборнай Беларусі.

Першым такім гульцом стаў Аляксандр Тучкін. Нараджэнец украінскага Львова, які ў 1998 годзе прыняў расійскае грамадзянства, з падачы функцыянера перабраўся ў Германію ў 1990-м. За ім пацягнуліся астатнія вядомыя беларускія гандбалісты – Міхаіл Якімовіч, Уладзімір Міхута, Аляксандр Каршакевіч, Канстанцін Шаравараў. Быў сярод іх і цяперашні трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў, які дагэтуль жыве ў Германіі.

Ладзіў гучныя трансферы ў футболе: Качуру ў «Шэфілд», дваіх у «Барусію»

Як агент Буцэк спрабаваў сябе і ў футболе, і нават паўдзельнічаў у топавых па мерках Беларусі трансферах. Самы вядомы – пераход Пятра Качуры з мінскага «Дынама» ў «Шэфілд Юнайтэд» з англійскага Д2 у 1996-м. Качуру немец назваў сваім самым вядомым футбольным кліентам. А доступ да гульца ён атрымаў дзякуючы таму, што сам падышоў і пазнаёміўся з Яўгенам Хвастовічам – уласнікам «Дынама» ў сярэдзіне 90-х.

«Дземенкавец паехаў з падачы Герда ў Данію, Вяргейчык – у Бельгію. Мы з Буцэкам пазнаёміліся на адной з гульняў. Ён падышоў, павітаўся, прапанаваў паспрабаваць».

Таксама Буцэк паўдзельнічаў у пераходзе двух беларусаў у дортмундскую «Барусію» (уявіце сабе цяпер такую навіну) – у 1990-м паспрыяў пераходу нараджэнца Ашмянскага раёна з грамадзянствам Расіі Сяргея Гарлукевіча , а праз пяць гадоў туды ж скіраваў выхаванца віцебскага футбола Сяргея Вехцева. Праўда, нямецкую кар'еру збудаваў толькі Гарлуковіч, а вось у Вехцева нешта здарылася, пра што былы агент і сёння не хоча казаць.

10 гадоў быў віцэ-прэзідэнцтам у Беларускай федэрацыі гандбола

Агенцкую дзейнасць у Беларусі Буцэк сумяшчаў з абавязкамі віцэ-прэзідэнта ў мясцовай федэрацыі гандбола. На пару з суайчыннікам Штэфанам Бегелем яны з 1992-га па 2002-гі займаліся міжнароднай дзейнасцю: арганізоўвалі таварыскія матчы, прадстаўлялі БФГ у пасяджэннях Міжнароднай (IHF) і Еўрапейскай (EHF) федэрацый. Але ў асноўным працаўладкоўвалі гандбалістаў з нашай краіны за мяжой. Пры гэтым у Беларусі Буцэк не жыў, а, паводле яго слоў, прылятаў 15-20 разоў на год «па неабходнасці».

Дзейнасць немцаў не ўсім падабалася. Сябар агента-функцыянера легендарны трэнер Спартак Мірановіч (высля выбараў-2020 падпісаў ліст у патрымку Лукашэнкі) распавядаў, што «у некаторых чамусьці скалалася ўстойлівае меркаванне, што Буцэк увесь час імкнецца штосьці ў нас сцягнуць, нагрэць на Беларусі рукі».

Але ў выніку з лукашэнкаўскага алімпійскага камітэта даслалі рэкамендацыю разгледзець мэтазгоднасць знаходжання грамадзян Германіі на адказных пазіцыях. Буцэка і Бегеля запрасілі ў Мінск нібыта для справаздачы, а па факце – каб паведаміць пра адмову ад супрацы.

Ствараў апазіцыю міжнародным структурам

Прыкладна ў той час еўрапейскія клубы задумаліся пра стварэнне арганізацыі, каб супрацьстаяць палітыцы EHF і IHF, якія нібыта дбалі толькі пра свае інтарэсы (клубы не атрымлівалі грошы за еўракубкі, лічылі міжнародны календар раздзьмутым, былі незадаволеныя адсутнасцю кампенсацый за траўмы гульцоў у зборных і гэтак далей).

За стварэнне арганізацыі ўзяўся Буцэк. У лістападзе 2006-га адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой зацвердзілі стварэнне Group Club Handball («Група клубнага гандбола»), і тая група пры ўдзеле Буцэка дамаглася кансэнсуса з EHF і IHF па вышэйабкрэсленных пытаннях праз суды. Праз пяць гадоў замест Group Club Handball з'явіўся Forum Club Handball («Форум клубнага гандбола»), дзе немец дагэтуль у кіраўніцтве – яго пасада называецца «Кіруючы дырэктар».

Пэўны час Буцэк уваходзіў у выканкам Еўрапейскай федэрацыі гандбола, якой раней супрацьстаяў. У 2017-2021-х ён узначальваў Прафесійны савет па гандболе – структура пры EHF для каардынацыі розных пытанняў і абароны інтарэсаў прафесійных клубаў.

«Удвая прыемна, што мае намаганні не былі марнымі. Калі раней сябры выканкама EHF па зразумелых прычынах адмаўляліся садзіцца са мной за стол перамоваў, то цяпер я сам знаходжуся ў гэтым выканкаме, узначальваю Прафесійны гандбольны савет, без ведама якога не пройдзе ніводнае рашэнне EHF», – апісваў сваё становішча Буцэк у 2019-м.

Хоча замяніць таго, хто кіруе ўжо 25 гадоў...

З такім бэкграўндам Буцэк зараз збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Міжнароднай федэрацыі гандбола – калі раптам нічога не зменіцца і кандыдатуру зарэгіструюць да 21 верасня.

Супернік у былога віцэ-прэзідэнта БФГ сур'ёзны. Цяперашні кіраўнік IHF, 80-гадовы Хасан Мустафа, займае пасаду з 2000 года, прычым з 2009-га яго тройчы (2013, 2017, 2021) перавыбіралі безальтэрнатыўна.

За чвэрць стагоддзя Мустафа трапляў шмат у якія скандалы, пачынаючы ад карупцыі і сканчваючы канлфіктамі з гандбольнымі чыноўнікамі, якія былі не згодныя з палітыкай кіраўніка IHF. Апошні гучны адбыўся ў 2021 годзе, калі арганізацыю пакінуў кіраўнік судзейскай камісіі Рамон Гальега, які звінаваціў егіпцяніна ва ўмяшальніцтве ў працэдуру прызначэння арбітраў. Разам з Гальега сышлі некалькі паплечнікаў. Адзін з іх, Франсуа Гарсія, зрабіў таксама зрабіў гучную заяву:

«Пасля 21 года знаходжання на пасадзе прэзідэнта IHF Мустафа ўстанавіў дыктатарскі рэжым, заснаваны на страху і пакаранні за разнастайнасць меркаванняў. Кожны рух павінен быць ухвалены прэзідэнтам. Ён лічыць, што любая прапанова працаваць па-іншаму – гэта доказ непаслушэнства».

За сталы ўзрост і дыктатарскія зашакі Мустафа атрымаў мянушку «Фараон». Вядома, што ён таксама мае добрыя стасункі з кіраўнікамі федэрацый у Беларусі і Расіі. Няхай зборныя забаненыя на міжнароднай арэне праз напад на Украіну, але ў 2022-м у БФГ хваліліся вось такім лістом ад Мустафы:

«IHF не зацікаўленая ў забароне гандбольным сем'ям Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у турнірах, але вымушаная прытрымлівацца пазіцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта».

У 2023-м Мустафа сустракаўся з кіраўніком БФГ, лукашэнкаўскім прыспешнікам Уладзімірам Канаплёвым у Швейцарыі.

Буцэк жа на тэму гандбольнага адхілення Беларусі і Расіі публічна ніяк не выказваўся.

...але з песімізмам кажа пра свае шанцы

Буцэк выказвае песімізм наконт сваіх шанцаў. «Не варта чакаць, што я буду выбраны», – заявіў немец у інтэрв'ю выданню Sportschau. Чым збіраецца чапляць Буцэк патэнцыйных прыхільнікаў, пакуль невядома: перадвыбарная праграма нідзе не публікавалася.

Тая ж крыніца піша пра безнадзейнасць высоўвання немца. Усе краіны – сябры IHF з Азіі і Афрыкі прагаласуюць за Мустафу, а гэта ўжо амаль 50% галасоў (99 з 210). З азіяцкімі і афрыканскімі федэрацыямі егіпцянін на «кароткай назе».

Вітаўт
Шанцы мізэрныя, але спроба цікавая. Дзякуй за тэкст!
Адказаць
0
ivan4ik
Всё по классике: связи и "нужный" опыт. Только Мустафа, похоже, из тех, кого даже смена эпох не смещает.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты