Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Арамнаў пра АГ-2024: «Прыму рашэнне, у якой катэгорыі выступаць, і буду думаць, што рабіць з нашай цяжкай атлетыкай»

3 студзеня 2023, 22:02

Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў падзяліўся планамі на будучыню.

На дадзены момант МАК не прыняў рашэнне аб допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2024.

На Парыж таксама рыхтуецеся, і там будзем у цуд верыць?

– Паглядзім. Цяпер вельмі шмат памянялася ў цяжкай атлетыцы. Мне зараз складана выбраць, у якой катэгорыі выступаць. Прыму рашэнне і буду думаць, што рабіць з нашай цяжкай атлетыкай, – сказаў Арамнаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.