Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Асаёнак заваяваў золата Гран-пры ў Гаване, Валадзько стала сярэбранай прызёркай

15 чэрвеня 2023, 09:14

Беларускія цяжкаатлеты Пётр Асаёнак і Сюзана Валадзько заваявалі медалі Гран-пры па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Гаване.

Асаёнак (89 кг) стаў пераможцам у двубор'і – 368 кг, а таксама ўзяў золата за штуршок (206 кг).

Валадзько ў катэгорыі да 71 кг стала сярэбранай прызёркай па суме двух практыкаванняў – 242 кг, а таксама ў штуршку – 134 кг.