Андрэй Арамнаў: «У Беларусі грамадства прыстасаванцаў, усе прывыклі сядзець і тупець. Толькі і чакаюць падачкі ад дзяржавы»
Беларускі цяжкаатлет, чэмпіён Алімпіяды-2008 Андрэй Арамнаў падзяліўся меркаваннем аб матывацыі займацца прафесійным спортам.
– Пытанне ўжо як трэнеру: улічваючы абмежаванні, якія на працягу двух гадоў былі накладзеныя на беларускі спорт, ці цяжка матываваць маладое пакаленне займацца цяжкай атлетыкай?
– На самай справе няма. Магчымасцяў – маса. І трэніравацца, і працаваць, і зарабляць. Проста ў нас грамадства прыстасаванцаў, глупства, пры якім усе абвыклі сядзець склаўшы рукі і тупеюць. Толькі і чакаюць падачкі ад дзяржавы. Я супраць гэтага.
Насамрэч хапае варыянтаў, як развівацца. І грошы ёсць, калі ведаць, дзе яны могуць ляжаць. Можна і спонсарскія нейкія знайсці, калі папрацаваць. Так што хлопцы ідуць да нас у СДзЮШАР у Барысаве ахвотна, – сказаў Арамнаў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.