Tribuna/Цяжкая атлетыка/Блогі/Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце

Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце

Былая біятланістка, якая трэнавалася нават цяжарнай.

Аўтар — Sam_Na_Sam
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце

Наталля Князюк стала першай беларускай, якая прабілася ў фінальны этап Crossfit Gаmes – галоўных спаборніцтваў кросфітэраў. У вырашальную стадыю 37-гадовая спартсменка прабілася з 9-м вынікам у Еўропе і 31-м у свеце. Агулам на фінальны этап запрашаюцца па 60 мужчын і жанчын. З беларусаў да яго раней дабіраўся толькі Мікіта Юндаў – у 2019 годзе. Цяпер гэты спартсмен жыве і трэнуе ў Лос-Анджэлесе. 32-гадовы мужчына раней займаўся дзюдо, а цяпер бярэ ўдзел у кросфіт-стартах па ўсім свеце.

Кросфіт – гэта кругавы трэнінг, які спалучае практычна ўсе кірункі атлетыкі: гімнастычныя элементы, аэробіку, лёгкую і цяжкую атлетыку, паўэрліфтынг, сілавыя і кардыёнагрузкі. Асаблівасць гэтай сістэмы трэніровак заключаецца ў высокай інтэнсіўнасці і бесперапыннасці выканання практыкаванняў. Аснова кросфіта – максімальная функцыянальнасць, якая эфектыўна спальвае лішнюю вагу і падтрымлівае арганізм у здаровым стане. Часцей за ўсё гэта спорт для аматараў, але ёсць і вельмі буйныя ды прэстыжныя турніры. Самы круты з іх – Crossfit Games – праводзяцца з 2007 года. На першым этапе анлайн ў ім удзельнічаюць усе, хто хоча, – а гэта 600+ тысяч чалавек.

Пару гадоў таму Юндаў паказваў, як праходзіць адзін з этапаў адбору. Там і падыманне штангі, і крокі-выпады з гантэлямі, і практыкаванні на кольцах, і скакалка – карацей, справа відавочна няпростая.

Што тычыцца Наталлі, якая ў дзявоцтве насіла прозвішча Барадзюк, то раней яна займалася біятлонам. А кросфітам захапілася пасля таго, як аднойчы прыйшла ў залу да трэнера па муай-тай Дзяніса Князюка, каб падтрымаць форму. Аказалася, што яна яшчэ знайшла сабе і мужа.

Муж і жонка разам кіруюць клубам функцыянальнага мнагабор'я PoisonBox. Некалькі разоў яны змянялі памяшканне для трэнінгаў. Сёння заняткі праводзяцца па вуліцы Ляшчынскага ў Мінску ў першай сертыфікаванай у Беларусі кросфіт-зале. Дзяніс Князюк таксама кіруе Беларускай федэрацыяй функцыянальнага мнагабор'я. Ён зладзіў ужо больш за 15 турніраў па кросфіце, у тым ліку «Бітву гарадоў» і Bro Games, на якія раней прыязджалі атлеты з Украіны і Расіі.

Свой прагрэс ад кросфіту Наталля адчула ўжо праз тры месяцы заняткаў. Жанчына хвалілася, што хутка навучылася падцягвацца, адціскацца і працаваць з гірамі. Вось так яна выглядала ў пачатку кросфіт-кар'еры ў сакавіку 2017-га.

Прыкладна праз паўгода жанчына зацяжарыла. Але нават у такі далікатны перыяд працягвала займацца ў залі, няхай і ў больш лёгкім рэжыме. Спартсменка падрабязна распавядала пра змены ў трэнінг-праграме, каб не было шкоды дзіцёнку. Напрыклад, адмовілася ад розных скачкоў, штангі і практыкаванняў на прэс, а адціскацца стала ў спрошчаным фармаце.

Дзяніс і Наталля выступалі ў пары – такія спаборніцтвы ў кросфіце таксама ёсць. У красавіку 2019-га Князюкі ў Маскве занялі 10-е месца з 24. Удзельнічалі яны і ў Banda Open Games у Кіеве, і ў мностве іншых вялікіх турнірах.

З часам колькасць стартаў расла. Гэта здымкі з «Бітвы гарадоў-2021» у Мінску.

Пазней Наталля дадала ў свае трэнінгі плаванне, бо на спаборніцтвах комплексы з вадой такасама сустракаюцца. Жанчына прызналася, што раней заўсёды баялася вады.

А два гады таму спартсменка пахвалілася, што яна 29-я у катэгорыі 35-39 гадоў у Еўропе і 145-я ў свеце. Менавіта з гэтага паста яна пачала весці сваю старонку на беларуская мове.

У сацсетках Наталлі ў асноўным фота трэнінгаў і сям'і. Сёння пара выхоўвае ўжо шасцігадовую дачку Аляксандру.

А яшчэ жанчына дзеліцца даволі адкрытымі фота.

У лістападзе 2024-га пара ездзіла на міжнародныя спаборніцтвы ў Стамбул. У катэгорыі Masters 35+ (тут маецца на ўвазе ўзрост) Наталля заняла першае месца і атрымала 1200 долараў прызавых, яе муж быў сёмым.

А вось так найлепшая беларуская спартсменка ў кросфіце рыхтавалася да міжнароднага старту ў Турцыі.

Crossfit Gаmes-2025, верагодна, стане для Наталлі Князюк галоўным выпрабаваннем у кар'еры. Адбудуцца спаборніцтвы ў амерыканскім горадзе Албані 1-3 жніўня.

Іншыя пасты карыстальніка

«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася
3 сакавіка, 15:00
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!
2 сакавіка, 18:27
Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
27 лютага, 09:44
Пуцінскага каментатара вылізалі ў Беларусі: фота ў цэнтры Мінска, «Расія» на імянным падарунку, любімыя «трэнікі»
25 лютага, 12:00
Дзмітрый Шакута, які быў на Плошчы Перамен у момант нанясення пабояў Раману Бандарэнку, наведаў дзіцячы турнір Алазава
25 лютага, 11:40
Гэты качок узбудзіў беларусак шпацырам у вітрыне ў адных трусах: яго трэнаваў бацька, які сядзеў за спартыўную хімію
24 лютага, 06:26
Легіянеры ў Беларусі масава хейцяць грэчку, а вось што ім даспадобы акрамя дранікаў
23 лютага, 06:00
2
Андрэй Краўчанка паказаў, як выглядала яго ступня падчас аперацыі на ахіл. Асабліва ўражлівым лепш не глядзець
22 лютага, 10:41
Усе пасты