Усе навіны

Шаранговіч зарабіў 1+1 у гульні з «Ванкуверам». Ён прызнаны трэцяй зоркай матча

2 лістапада 2022, 08:23

У ноч з 1 на 2 лістапада ў НХЛ прайшлі чарговыя гульні рэгулярнага чэмпіяната. «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, абыграў «Ванкувер» - 5:2.

Беларус гуляў у трэцяй тройцы з Доўсанам Мерсерам і Йесперам Баквістам.

Шаранговіч адзначыўся галявой перадачай на шайбу Доўсана Мерсера, а пазней запісаў на свой рахунак яшчэ і чацвёрты гол сваёй каманды.

Усяго на лёдзе беларускі нападаючы правёў 17:00, з якіх 3:30 былі ў меншасці. За гэты час Шаранговіч набраў 2 ачкі (1+1), нанёс 3 кідкі і заблакаваў 1 у саперніка пры паказчыку карыснасці «+2».

Беларус быў прызнаны трэцяй зоркай матча.