Усе навіны

Чупрыс пра камандзіраваных у «Шахцёр» з мiнскага «Дынама»: «Узнікае пытанне матывацыі – што, для чаго і навошта»

5 лістапада 2022, 18:37

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пасля матчу Экстралігі супраць «Нёмана» (2:5) падзяліўся меркаваннем пра камандзіраваных з мінскага «Дынама».

– Скажу так, да абаронцаў ёсць прэтэнзіі. Зараз па гарачых слядах не хочацца спяшацца, але пэўныя высновы будуць зроблены.

Прыехалі дынамаўцы, Шалагін другую гульню гуляе… Магчыма, у жыцці ён добры хлопец, але як хакеіст… Узнікае пытанне матывацыі – што, для чаго і навошта.

Ні ў якім разе не спускаю на яго ўсіх сабак, віны ляжыць на ўсім калектыве. Справа не ў ім адной, – лічыць ён.