Усе навіны

Шайба Шаранговіча ў авертайме прынесла перамогу «Нью-Джэрсі» над «Таронта»

18 лістапада 2022, 08:18

У ноч з 17 на 18 лістапада адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, у авертайме перайграў «Таронта».

Вырашальны гол у дадатковы час на рахунку Шаранговіча.

Беларус гуляў у трэцім звяне з Есперам Баквістам і Есперам Братам. Усяго ж нападаючы правёў на лёдзе 15:03, з якіх 2:18 былі ў меншасці. За гэты час, акрамя гола, Шаранговіч вызначыўся 4 кідкамі, 2 сілавыя прыёмы, акрамя таго ён заблакаваў 1 кідок суперніка і здзейсніў 3 перахопы, пры паказчыку карыснасці «0».

Шаранговіч прызнаны першай зоркай матча.

У сезоне ў беларускага нападаючага 7 (4+3) ачкоў у 17 гульнях, пры карыснасці «-2». Пры гэтым Шаранговіч перапыніў серыю з 6 гульняў без набраных ачкоў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com