Усе навіны

Шаранговіч дагнаў Салея па колькасці шайбаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

20 лістапада 2022, 08:10

Беларускі хакеіст «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч, які зарабіў 2 (1 + 1) балы ў матчы супраць «Атавы», дагнаў Руслана Салея па колькасці галоў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ. Абодва беларусы закінулі па 45 шайбаў.

Шаранговічу спатрэбілася для гэтага 148 гульняў, Салей дасягнуў гэтага выніку ў 909-м матчы.

Больш з беларусаў закідвалі Міхаіл Грабоўскі (125), Андрэй Касціцын (103), Уладзімір Цыплакоў (69) і Сяргей Касціцын (67).