Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Дынама» кантралявала большую частку гульні з «Віцязем»

22 лістапада 2022, 23:49

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» падвёў вынікі матча з «Віцязем» (1:2 АТ) у КХЛ.

– Расчараваны вынікам. Кантралявалі большую частку гульні. У шматлікіх кампанентах паказалі сябе добра. Напрыклад, у гульні з шайбай. І ў цэлым дзейнічалі дысцыплінавана. Але нашая гульня ў большасці не была эфектыўнай. Гэта і зрабіла розніцу ў ліку, – лічыць Вудкрафт.