Усе навіны

Трэнер «Дынама-Маладзечна» Рыбачук: «Адсутнасць галоўнага трэнера? На жаль, не магу гэтую сітуацыю вам пракаментаваць»

23 лістапада 2022, 15:33

Трэнер «Дынама-Маладзечна» Багдан Рыбачук пракаментаваў перамогу каманды над «Лідай» (3:2) і адсутнасць галоўнага трэнера Андрэя Кавалёва. Раней была інфармацыя, што Кавалёў аб'явіў камандзе аб сыходзе.

– Добрая гульня. Павага саперніку: пасля ліку 0:3 добрыя галы нам забіў. Першы перыяд прайшоў пад нашым кантролем, але ў другім гаспадары перастроіліся, а ў нас пачаліся правалы. У апошняй 20-хвілінцы імкнуліся гуляць па ліку. Рабяты – малайцы: у канцы пяць хвілін гулялі ў меншасці, змаглі адбіцца. Імкнуліся, пласталіся.

Жадаю падзякаваць заўзятарам, якія актыўна падтрымлівалі нас у першай гульні супраць «Ліды». Іх было шмат. Нажаль, не атрымалася іх парадаваць у нядзелю. Спадзяюся, мы зрабілі гэта.

– Галоўны трэнер адсутнічаў на гульні. Чаму?

– На жаль, не магу гэтую сітуацыю вам пракаментаваць. У бліжэйшыя дні ўсё будзе вядома, – сказаў Рыбачук.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com