Усе навіны

Аксенцюк пасля шайбы ў вароты «Сібіры»: «Не забіваў 15 матчаў, не адчуваў гульню. Хакейны бог усё бачыць»

23 лістапада 2022, 21:02

Беларускі нападаючы «Амура» Яўген Аксенцюк падзяліўся меркаваннем пра дэбютную шайбу ў КХЛ у матчы супраць «Сібіры» (1:4).

«Думаю, гэта надасць мне больш упэўненасці. Не забіваў, здаецца, 15 матчаў, не адчуваў гульню. Усё роўна не такія [станоўчыя] эмоцыі, таму што каманда прайграла.

Мы правялі больш часу ў нападзе, але не хапала вастрыні. Не рэалізавалі свае моманты.

Не залятала ў мяне ў пустыя. Зараз нешта падставіў – заляцела. Хакейны бог усё бачыць. Але каманда прайграла - крыўдна», – сказаў Аксенцюк.