Усе навіны

Шаранговіч адзначыўся асістам у матчы з «Таронта». «Нью-Джэрсі» саступіў і перапыніў 13-матчавую серыю перамог

24 лістапада 2022, 08:16

У ноч з 23 на 24 лістапада прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, саступіў «Таронта» (1:2) і перапыніў пераможную серыю з 13 матчаў.

Шаранговіч адзначыўся асістэнцкім балам за 5 хвілін да канца матча, аддаўшы перадачу на Дугі Хэмілтана.

Шаранговіч выйшаў на матч у трэцім звяне з Есперам Баквістам і Фабіянам Затэрлундам і правёў на лёдзе 15:21, з якіх 3:11 у меншасці. За гэты час ён вызначыўся 1 кідком і зарабіў 2 хвіліны штрафу, пры паказчыку карыснасці «0».

У сезоне ў Шаранговіча 11 (6+5) ачкоў у 20 гульнях, пры карыснасці «0». Ён набірае ачкі ў чатырох матчах запар.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com