Усе навіны

Шаранговіч правёў 150-ты матч у НХЛ. Толькі 5 беларусаў згуляла больш

24 лістапада 2022, 14:22

Беларускі нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч правёў свой 150-ы матч у НХЛ. У ім «д'яблы» саступілі дома «Таронта» і перапынілі серыю з 13 перамог запар.

Толькі 5 беларусаў за ўсю гісторыю правялі ў НХЛ больш матчаў, чым Шаранговіч. Гэта Руслан Салей (979 гульняў), Міхаіл Грабоўскі (544), Уладзімір Цыплакоў (349), а таксама браты Андрэй (447) і Сяргей Касціцыны (393).

Не так даўно Шаранговіч абышоў Канстанціна Кальцова, у актыве якога 144 сустрэчы ў НХЛ.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com