Усе навіны

Юпатаў пра 0:2 з «Шахцёрам»: «Асноўны складнік выніку – стаўленне да справы. Не можа «Вітбеск» два дні таму выконваць трэнерскую ўстаноўку, а праз дзень паказваць такі хакей»

24 лістапада 2022, 15:54

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў паразу ад «Шахцёра» (0:2).

– Саперніка з перамогай. Асноўны складнік выніку – гэта стаўленне да справы. Не можа каманда два дні таму біцца, выконваць трэнерскую ўстаноўку, а праз дзень паказваць такі хакей.

– Два перыяды часта гулялі ў большасці і каманда ішла наперад, але чагосьці ёй не хапала. Або гэта стойкасць і моцная абарона «Шахцёра», якая не давала ніякіх шанцаў на гол, альбо чагосьці яшчэ камандзе не хапіла ў двух апошніх перыядах?

– Сапраўды, і добрае судзейства было, і шмат большасці, але не было таго гульца, які мог акцэнтавана кінуць у патрэбны момант. Не было патрэбнага руху шайбы ў большасці. Нам трэба больш кідаць, хутчэй перамяшчаць шайбу, забяспечваць трафік і працаваць на пятаку. Мы гэтага не робім, таму так гуляем у большасці.

– Наколькі сур'ёзная траўма ў Малюціна?

– Дзён 10 будзе адпачываць, потым павінен ужо вярнуцца, – сказаў Юпатаў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com