Усе навіны

Трэнер маскоўскага «Дынама» Кудашоў адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў пра беларускіх гульцоў каманды

24 лістапада 2022, 22:49

Галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Аляксей Кудашоў пасля матчу з мінскім «Дынама» (3:4) папрасіў журналістаў не задаваць пытанні пра беларускіх гульцоў каманды.

За масквічоў выступаюць Кірыл Гатавец, Аляксандр Скарэнаў, Уладзіслаў Кадола, а таксама Ілья Сушко.

– Давайце адразу дамовімся, каб ніякіх пытанняў пра беларускіх гульцоў вы мне не задавалі, – сказаў Кудашоў.