Усе навіны

Мінскае «Дынама» прапусціла 104 шайбы ў сезоне КХЛ, гэта трэці паказчык з канца

25 лістапада 2022, 00:29
1

Мінскае «Дынама» ў гэтым сезоне КХЛ прапусціла 104 шайбы. Больш беларускай каманды прапусцілі толькі дзве каманды: «Сочы» (118), «Куньлунь» (109).

У варотах «Нафтахіміка», як і «Дынама», аказалася 104 шайбы.

Пасля 35 матчаў мінскае «Дынама» займае сёмае месца ў канферэнцыі Захад.

Наступны матч каманда Крэйга Вудкрафта правядзе ў гасцях 28 лістапада супраць маскоўскага «Дынама».